... katecheta-by … СВЯТЫЕ САКРАМЭНТЫ |
|
|
|
Парадак Святой Імшы з народамУступныя абрады Святар гаворыць: Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны.Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі. Які бярэш на сябе грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца. Амэн. Малітва дня – Калекта Пасля заканчэння гімна святар, звёўшы рукі, гаворыць: Молімся. Потым святар, развёўшы рукі, гаворыць малітву дня (калекту), на заканчэнне якой народ адказвае: Амэн. Літургія словаЗатым лектар ідзе да амбоны і чытае першае чытанне, якое ўсе слухаюць седзячы. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць: Псальміст альбо кантар спявае ці чытае псальм, а народ паўтарае рэфрэн. Потым, калі ёсць другое чытанне, лектар чытае яго з амбоны, як і першае. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць: Гэта слова Божае. Усе адказваюць: Дзякуем Пану Богу. Потым спяваецца "Аллелюя" альбо іншы спеў, прадпісаныў рубрыках, у залежнасці ад патрабаванняў літургічнага перыяду. Калі ўжываецца кадзіла, то святар насыпае яго ў кадзільніцу. Пасля гэтага дыякан, які будзе чытаць Евангелле, схіляецца перад святаром у нізкім паклоне, ціха просячы благаславіць яго: Благаславі мяне, ойча. Святар ціха гаворыць: Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. Ад наступных словаў і да словаў "стаўся чалавекам" усе схіляюцца. Замест нікейска-канстантынопальскага сімвала веры, асабліва ў перыяд Вялікага посту і падчас Велікоднага перыяду, можа ўжывацца хросны сімвал Рымскага Касцёла, так званы Апостальскі (с. 17). Эўхарыстычная літургія Пасля заканчэння літургіі слова прыслугоўваючыя размяшчаюць на алтары карпарал, пурыфікатар, келіх і імшал. У гэты час гучыць адпаведны спеў. Пажадана, каб вернікі засведчылі свой удзел, прыносячы хлеб і віно для цэлебрацыі Эўхарыстыі альбо іншыя дары на патрэбы Касцёла і бедных. Святар, стоячы пры алтары, бярэ патэну з хлебам і, трымаючы яе абедзвюма рукамі, крыху ўздымае над алтаром, ціха гаворачы: Потым святар ставіць патэну з хлебам на карпарал. Калі няма спеву на ахвяраванне, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы народ можа адказаць: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі. Дыякан альбо святар налівае ў келіх віно і крыху вады, ціха гаворачы: Потым святар бярэ келіх і, трымаючы яго абедзвюма рукамі, крыху ўздымае над алтаром, ціха гаворачы: Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным. Потым святар ставіць келіх на карпарал. Калі няма спеву на ахвяраванне, святар можа гэтыя словы гаварыць уголас; у канцы народ можа адказаць: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі. Прымі, Пане Божа, нас, якія стаім перад Табою ў духу пакоры і са скрухай у сэрцы, а наша ахвяра, якую сёння складаем, няхай будзе Табе даспадобы. Калі ўжываецца кадзіла, святар акаджвае ахвярныя дары, крыж і алтар. Пасля гэтага дыякан альбо іншы прыслугоўваючы акаджвае святара і народ. Потым святар, стоячы збоку алтара, абмывае рукі, ціха гаворачы: Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны. Народ устае і адказвае: Няхай Пан Бог прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу святому. Потым святар, развёўшы рукі, прамаўляе малітву над дарамі, на заканчэнне якой народ адказвае: Амэн. II эўхарыстычная малітва Святар распачынае эўхарыстычную малітву. Святар з разведзенымі рукамі спявае альбо чытае прэфацыю: Сапраўды, годна гэта і справядліва, слушна і збавенна, каб мы Табе, святы Ойча, заўсёды і ўсюды складалі падзяку праз умілаванага Сына Твайго Езуса Хрыста. Ён - Слова Тваё, праз якое Ты ўсё стварыў. Яго, уцелаўлёнага ад Духа Святога і народжанага з Панны Марыі, Ты паслаў нам як Збаўцу і Адкупіцеля. Ён, спаўняючы Тваю волю, набыў для Цябе народ святы, распасцёр на крыжы свае рукі, каб смерць перамагчы і аб'явіць змёртвыхпаўстанне. Таму з Анёламі і з усімі святымі мы праслаўляем Цябе, разам з імі ўсклікаючы: На заканчэнне прэфацыі ён зводзіць рукі і разам з вернікамі спявае альбо гучным голасам гаворыць: Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. Гасанна на вышынях. Святар, развёўшы рукі, гаворыць: Успамінаючы смерць і змёртвыхпаўстанне Твайго Сына, ахвяруем Табе, Пане, хлеб жыцця і келіх збаўлення, дзякуючы, што ўчыніў нас годнымі стаяць перад Табою і служыць Табе. Пакорна молім Цябе, каб усіх нас, прымаючых Цела і Кроў Хрыста, Дух Святы сабраў у адно. Памятай, Пане, пра Касцёл Твой, рассеяны па ўсім свеце, удасканаль яго ў любові разам з Папам нашым N., біскупам нашым N. і ўсім духавенствам. У Імшах за памерлых можна дадаць: Памятай пра слугу Твайго (Тваю) N., якога (якую) Ты (сёння) паклікаў да сябе з гэтага свету. Дазволь яму (ёй), які стаў (стала) праз хрост падобным (падобнаю) у смерці да Твайго Сына, таксама ўдзельнічаць у Яго ўваскрасенні. Памятай таксама пра братоў і сясцёр нашых, якія паснулі ў надзеі на ўваскрашэнне, і пра ўсіх, хто ў Тваёй ласцы адышоў з гэтага свету, і дазволь ім убачыць святло аблічча Твайго. зводзіць рукі праз Сына Твайго, Езуса Хрыста. Народ адказвае: Абрад КамунііСвятар, звёўшы рукі, гаворыць: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. З разведзенымі рукамі святар адзін працягвае: Просім Цябе, Пане, збаў нас ад усяго злога, дай ласкава супакой у дні нашыя, дапамажы нам у міласэрнасці Тваёй, каб мы былі заўсёды вольныя ад граху і, захаваныя ад усялякага неспакою, чакалі спаўнення шчаслівай надзеі і прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Зводзіць рукі. Народ завяршае малітву, адказваючы: Бо Тваё валадарства і моц, і хвала навекі. Пасля, развёўшы рукі, святар гучным голасам гаворыць: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Просім, не зважай на грахі нашыя, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю. Зводзіць рукі. Які жывеш і валадарыш на вeкі вечныя. Народ адказвае: Святар, павярнуўшыся да народа, разводзіць і зводзіць рукі, пры гэтым гаворачы: Пане Езу Хрыстэ, Сыне Бога жывога, Ты па волі Айца пры садзеянні Духа Святога праз сваю смерць даў жыццё свету: праз гэтае Найсвяцейшае Цела Тваё і Кроў вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога. Учыні, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх і не дапусці, каб я адышоў ад Цябе. Альбо: Святар укленчвае, бярэ Гостыю і, трымаючы яе крыху ўзнятай над патэнаю альбо над келіхам, павярнуўшыся да народа, гучным голасам гаворыць: Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету. Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную. І разам з народам дадае: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлена душа мая.
Цела Хрыста няхай захавае мяне на жыццё вечнае. Потым бярэ келіх і ціха гаворыць: Кроў Хрыста няхай захавае мяне на жыццё вечнае. Пасля гэтага бярэ патэну альбо пушку (цыборыюм), падыходзіць да тых, хто будзе прымаць Камунію, і, паказваючы кожнаму з іх крыху ўзнятую Гостыю, гаворыць: Цела Хрыста. Той, хто прымае Камунію, адказвае: Амэн. У той час, калі святар прымае Цела Хрыста, пачынаецца спеў на Камунію. Калі ўдзяленне Камуніі скончыцца, святар, дыякан ці акаліт пурыфікуе патэну над келіхам і сам келіх. Падчас пурыфікацыі святар ціха гаворыць: Пане, тое, што мы вуснамі прынялі, няхай успрымем чыстай душою, каб сталася для нас з часовага дару лекам на жыццё вечнае. Пасля гэтага святар можа вярнуцца да свайго месца. Пэўны час можна захоўваць маўчанне альбо спяваць ці прамаўляць псальм альбо іншы спеў хвалы ці гімн. Потым, стоячы пры алтары ці каля свайго месца, святар, павярнуўшыся да народа, са зведзенымі рукамі гаворыць: Молімся. Амэн. Абрад заканчэнняКалі ёсць патрэба, робяцца кароткія паведамленні для народа. |
Святыя Сакрамэнты2. Сакрамэнт канфірмацыі (бежмаванне) 4. Сакрамэнт пакаяння і паяднання (споведзь) 5. Сакрамэнт намашчэння хворых
САКРАМЭНТ КАНФІРМАЦЫІ (БЕЖМАВАННЕ)У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя Прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8, 14-17). Сакрамэнт канфірмацыі - гэта сакрамэнт сталасці. У ім Езус Хрыстус удзяляе ахрышчаным Духа Святога, які ў дзень Пяцідзесятніцы быў праз Яго спасланы на апосталаў. Праз гэты дар Духа Святога вернікі яшчэ больш упадабняюцца да Хрыста і ўмацоўваюцца, каб складаць Яму сведчанне і будаваць Яго Цела ў веры і любові.«Але вы не ў целе, а ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстовага не мае, той і не Ягоны» (пар. Рым 8, 9). Чалавек з'яўляецца хрысціянінам у такой ступені, у якой удзельнічае ў жыцці Хрыста, наколькі ён, як і Езус Хрыстус, ёсць намашчаны Духам Святым - Духам праўды і любові, Духам мужнасці для сведчання, Духам адказнасці за развіццё Касцёла і за прысутнасць Хрыста ў свеце. Праз сакрамэнт канфірмацыі хрысціянін атрымлівае незнішчальны знак вызнаўцы Хрыста, таму гэты сакрамэнт не паўтараецца. Кожны ахрышчаны можа і павінен прыняць сакрамэнт канфірмацыі. Удзяляе гэты с акрамэнт біскуп. Бацькі абавязаны клапаціцца аб падрыхтоўцы дзяцей да сакрамэнтальнага жыцця праз фармаванне і паступовае ўмацаванне ў іх духа веры, а таксама праз непасрэдную падрыхтоўку да годнага прыняцця сакрамэнтаў канфірмацыі і Эўхарыстыі. Пры бежмаванні павінен быць так званы сведка, выбраны кандыдатам да бежмавання альбо яго роднымі. Сведка павінен вызначацца прыкладным хрысціянскім жыццём. Сведкамі могуць быць хросныя і нават родныя бацькі кандыдата да бежмавання. У часе ўдзялення гэтага сакрамэнту сведка кладзе правую руку на правае плячо кандыдата ў знак таго, што ён будзе дапамагаць яму парадаю і чынам у жыцці, згодным з вызнаванаю вераю. Малітва перад бежмаваннем Духу Святы, Ты праз хрост учыніў мяне Божым дзіцем і хрысціянінам. Май ласку сысці на мяне ў гэтым сакрамэнце, як сышоў на апосталаў у дзень Пяцідзесятніцы. Пасяліся назаўсёды ў душы маёй з дарамі Тваімі. Удзялі мне дар мудрасці, розуму і здольнасці, дар парады і мужнасці, пабожнасці і боязі Божай. Натхні мяне апостальскім духам, каб я быў нястомным сведкам Хрыста, Пана нашага. Амэн. Абрады сакрамэнту канфірмацыі 1. Уступныя абрады. 2. Літургія слова. 3. Просьба аб удзяленні сакрамэнту. Святар: Дастойны ойча, святы Касцёл просіць праз мяне аб удзяленні сакрамэнту канфірмацыі с абраным тут вернікам (сабранай тут моладзі) парафіі (называецца парафія). Біскуп: Ці гэтыя вернікі (гэтая моладзь) ведаюць, які вялікі дар атрымаюць яны ў гэтым сакрамэнце,і ці адпаведна падрыхтаваліся (падрыхтавалася) да прыняцця яго? Святар: Я перакананы, што ўсе падрыхтаваліся да канфірмацыі, бо ўдзельнічалі ў слуханні Слова Божага і супольнай малітве, а таксама прыступілі да сакрамэнту споведзі. Біскуп: Дарагія браты і сёстры, скажыце перад сабраным тут Касцёлам, якіх ласкаў чакаеце вы ад Бога ў гэтым сакрамэнце? Кандыдаты: Прагнем, каб Дух Святы, якога мы атрымаем, умацаваў нас для мужнага Вызнавання веры і для жыцця паводле яе запаведзяў. Усе: Амэн. 4. Аднаўленне прысягаў хросту. 5. Ускладанне рук і намашчэнне хрызмам: Біскуп: N. (імя), прымі знак дару Духа Святога. Кандыдат: Амэн. Біскуп: Супакой з табою. Кандыдат: I з духам тваім. 6. Малітва Панская. 7. Пантыфікальнае благаславенне. Біскуп: Пан з вамі. Усе: I з духам тваім. Біскуп: Няхай імя Пана будзе благаслаўлёна. Усе: Цяпер і навекі. Біскуп: Дапамога наша - у імені Пана. Усе: Які стварыў неба і зямлю. Біскуп: Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын, * і Дух Святы. Усе: Амэн. Малітва пасля бежмавання Духу Святы, праз гэты сакрамэнт Ты даў мне сілу для барацьбы, каб моцаю і жывою вераю я сведчыў аб валадарстве Хрыста на зямлі. Няхай жа жыццё маё будзе барацьбою, няхай сярод перамог і ўпадкаў, падтрыманы Тваёю сілаю, штораз лепш буду разумець словы святога Пятра: «Але вы - выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, людзі, выбраныя, каб абвяшчаць дабрадзейнасці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае сваё святло». Обратная связь |
САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫІУ часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і ўваскрасенні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, - кажа Езус да сваіх вучняў, -есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22,15). Езус павінен адысці з гэтага свету да Айца. Яг о вучні і ўсе, хто дзякуючы іх слову будуць верыць у Яго, застаюцца тут на зямлі. Таму Езус падае ім хлеб як сваё Цела, выдадзенае за іх, і віно як сваю Кроў, пралітую за іх, загадваючы сваім вучням у будучым рабіць тое самае на ўспамін пра Яго. «I, калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб і паблагаславіўшы, ламаў і даваў вучням, кажучы: Прыміце, ешце; гэта ёсць Цела Маё. I, узяўшы келіх і аддаўшы хвалу, падаў ім і сказаў: Піце з яго ўсе, бо гэта ёсць Кроў Мая новага запавету, якая ліецца за многіх дзеля даравання грахоў» (пар.Мц 26,26). Гэтымі словамі Езус устанавіў Эўхарыстыю - Найсвяцейшы Сакрамэнт свайго Цела і сваёй Крыві. Абрадам гэтага сакрамэнту ёсць літургія Святой Імшы, у часе якой пасля адпаведных слоў святара адбываецца перамяненне хлеба і віна ў сапраўднае Цела і сапраўдную Кроў Езуса Хрыста. Так падчас кожнай Святой Імшы ўзгадваецца і бяскроўным чынам здзяйсняецца Ахвяра Езуса Хрыста, складзеная за нас Богу на крыжы. Так сам Езус, прысутны ў Ахвяры Святой Імшы, заступаецца за нас перад Богам Айцом, а ў Святой Камуніі становіцца для нас пасілкам. Памерлы і ўваскрослы Хрыстус яднаецца з намі, умацоўвае нас, лечыць, каб мы не паддаваліся спакусе, і робіць нас здольнымі да новага хвалебнага жыцця. Гэтак, як хрост,Эўхарыстыя з'яўляецца сакрамэнтам будавання Касцёла. Касцёл як супольнасць любові развіваецца і будуецца ў залежнасці ад любові, якая існуе паміж вызнаўцамі Езуса. Таму святы Ян Евангеліст апісвае Апошнюю Вячэру як вячэру любові. Ён пачынае са сцвярджэння, што Езус, «палюбіўшы сваіх, што на свеце, да канца палюбіў іх» (пар.Ян 13,1) і таму як запавет даў нам сваю новую запаведзь, каб мы любілі адзін аднаго, як Ён палюбіў нас (пар. Ян 13, 34). Малітва св. Амброзія перад Святою Імшою О добры Езу, вось я - грэшнік, які не спадзяецца на свае заслугі, але толькі на Тваю міласэрнасць і дабрыню, з хваляваннем і бояззю прыступаю да стала Тваёй Найсвяцейшай Гасціны, бо сэрца і цела маё запляміў я многімі правінамі; не стрымліваў думак і языка. Таму, бясконцая Дабрыня і невымоўная Веліч, я, гаротны, прыгнечаны нягодамі, прыбягаю да Цябе - крыніцы міласэрнасці; спяшаюся да Цябе, каб атрымаць аздараўленне, і ўцякаю пад Тваю абарону Прашу Цябе, будзь маім Збаўцам, бо не змагу я ўстаяць перад судом Тваім. Табе, Пане, паказваю свае раны, перад Табою прызнаю мой сорам. Ведаю, што я вельмі грэшны, і таму баюся, але спадзяюся на Тваю міласэрнасць, якая не мае межаў. Пане Езу Хрыстэ, вечны Валадару, Бог і Чалавек, укрыжаваны за чалавека, узглянь на мяне вачамі сваёй міласэрнасці. Выслухай мяне, бо я на Цябе спадзяюся; змілуйся нада мною, поўным гора і грахоў, бо невычэрпная крыніца Тваёй міласэрнасці. Будзь прывітана, Ахвяра збаўлення, складзеная за мяне, за ўвесь род чалавечы. Будзь прывітана, высакародная і дарагая Кроў, што выцякае з ранаў майго ўкрыжаванага Пана, Езуса Хрыста, і змывае грахі ўсяго свету. Узгадай, Пане, пра сваё стварэнне, якое адкупіў Ты сваёй Крывёю. Каюся, што зграшыў я, і хачу выправіць тое, у чым правініўся. Найласкавейшы Ойча, забяры ад мяне ўсе мае правіны і грахі, каб з чыстаю душою і целам я змог прыняць Святое Святых. Дазволь, каб гэты святы спажытак Твайго Цела і Крыві, які я, нягодны, збіраюся прыняць, вызваліў мяне ад грахоў, дасканала ачысціў ад правінаў, аддаліў дрэнныя думкі, аднавіў ува мне добрыя пачуцці, дапамог мне здзяйсняць прыемныя Табе справы і стаў для маёй душы і цела надзейнай абаронаю ад подступаў ворага. Амэн. Малітва св. Тамаша Аквінскага перад Святой Камуніяй Усемагутны вечны Божа, вось я прыступаю да таямніцы Адзінароднага Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста: цяжка хворы - да Даўцы жыцця, забруджаны – да крыніцы міласэрнасці, сляпы - да светача яснасці, бедны і ўбогі - да Пана неба і зямлі. Малю Цябе, праяві шчодрасць Тва-ёй бязмежнай любові, каб вылечыць маю немач, змыць бруд, прасвятліць слепату, адзець нагату, узбагаціць беднасць; каб хлеб Анёлаў, Валадара ўладароў і Пана пануючых я прыняў з такою пашанаю і пакораю, з такою скрухаю і адданасцю, з такою чысцінёю і вераю, з такім намерам і абяцаннем, як патрабуе таго збаўленне душы маёй. Прашу, дазволь мне прыняць не толькі саму таямніцу Цела і Крыві Пана, але таксама ласку і моц гэтай таямніцы. О найласкавейшы Ойча, дай мне прыняць Цела Твайго Адзінароднага Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, якое ўзяў Ён ад Панны Марыі, каб стаў я годным быць часткаю Яго містычнага Цела і быў далучаны да Ягоных членаў. Онаймілейшы Ойча, дазволь мне любага Сына Твайго, якога я цяпер, на маім зямным шляху, прагну прыняць, укрытага ў сакрамэнце, сузіраць вечна тварам у твар. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн. Малітва падзякі пасля Святой Імшы св. Тамаша Аквінскага Дзякую Табе, Пане Святы Ойча, усемагутны вечны Божа, які мяне, грэшніка, Нягоднага слугу Твайго, без аніякіх маіх заслугаў, але толькі моцаю Тваёй міласэрнасці палічыў годным наталіць найдаражэйшым Целам і Крывёю Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста. Малю, каб гэтая Святая Камунія не стала мне прысудам на пакаранне, але збавенным заступніцтвам для прабачэння. Няхай яна будзе для мяне зброяй веры і шчытом добрай волі. Няхай стане вызваленнем ад заганаў, пазбаўленнем ад прагавітасці і нястрыманасці, узрастаннем у любові і цярплівасці, у прастаце і пакоры ды ва ўсіх цнотах; моцнаю абаронаю ад подступаў усіх маіх ворагаў, як бачных, так і нябачных; дасканалым задаваленнем маіх памкненняў, як цялесных, так і духоўных; трывалым прабываннем у Табе - адзіным і праўдзівым Богу, а таксама шчаслівым заканчэннем майго жыцця. Малю Цябе, каб Ты меў ласку прывесці мяне, грэшніка, да той невымоўнай гасціны, на якой Ты з Сынам Тваім і Духам Святым, і з усімі святымі Тваімі з'яўляешся святлом праўдзівым, наталеннем поўным, радасцю вечнаю, хараством завершаным і шчасцем дасканалым. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
САКРАМЭНТ НАМАШЧЭННЯ ХВОРЫХСакрамэнт намашчэння хворых з'яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, - і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчынгў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлгвага» (nap. Як 5, 13-16). Вернікі могуць прымаць гэты сакрамэнт ужо тады, калі ім пагражае смерць з прычыны хваробы альбо старасці. Намашчэнне можна паўтарыць у той самай хваробе, калі стан хворага пагаршаецца. Гэты сакрамэнт можна ўдзяліць перад аперацыяй, калі прычынай аперацыі з'яўляецца небяспечная хвароба. Старэйшым асобам са слабым здароўем можна ўдзяліць намашчэнне, нават калі няма яўнай небяспечнай хваробы. Гэты сакрамэнт удзяляецца таксама і хворым дзецям, нават у вельмі малым узросце (перад першай споведдзю і першай Святой Камуніяй). Людзям непрытомным альбо псіхічна хворым гэты сакрамэнт у дзяляецца тады, калі ёсць падставы сцвярджаць, што як в еруючыя яны жадалі б гэтага. Новыя абрады з 1972 г. прадугледжваюць удзяленне сакрамэнту намашчэння групе вернікаў у шпіталях альбо у касцёле (напр., у Міжнародны дзень хворых - 11 лютага). Звычайна сакрамэнт намашчэння хворых спалучаецца з удзяленнем сакрамэнту паяднання і Святой Камуніяй у форме Віятыку (ад лац.via, што азначае «дарога»), як дапамогі, эўхарыстычнага пасілку ў дарозе да дому Айца.Родныя, а часам і суседзі абавязаны пахрысціянску паклапаціцца пра тое, каб хворы мог скарыстаць з дару святых сакрамэнтаў. Час хваробы, старасці, цярпення - гэта выпрабаванне нашай чалавечнасці і нашай веры. У гэты час мы асабліва чакаем Божай дапамогі, каб свядома і ў духу надпрыроднай веры і любові з'яднаць сваё цярпенне і смерць з цярпеннем Хрыста, каб цалкам з Ім удзельнічаць у змёртвыхпаўстанні і хвале. У пакоі хворага трэба падрыхтаваць стол, засланы белым абрусам, на стале павінны быць крыж, дзве свечкі, асвячоная вада, крапіла, кавалачак ваты, шклянка са звычайнай вадой. Гаспадарам ці родным трэба выйсці насустрач святару, які ідзе са Святой Камуніяй. Усе павінны прымаць актыўны ўдзел у літургіі ўдзяляемых сакрамэнтаў, толькі на час споведзі ўсе выходзяць з пакою хворага. Малітва хворага перад прыходам святара Пане Божа, аддаючыся цалкам Тваёй святой волі, прашу Цябе , Адкупіцель мой, вылечы ласкай Духа Святога раны і немачы маёй душы, адпусці мне грахі мае, умацуй мяне ў цярпеннях маіх, адвядзі іх ад мяне, калі ёсць на гэта воля Твая. Аднаві маё здароўе, калі гэта будзе карысна для маёй душы і згодна з Tвaёю святою воляю, якой цалкам хачу быць паслухмяным. Узглянь, прашу Цябе, Пане, на сваё дзіця, аслабленае хваробаю цела, і ўмацуй маю душу, якую Ты стварыў, каб мог я любіць Цябе штораз дасканалей і хваліць Цябе на зямлі і праз усю вечнасць. Благаславенне Бога ўсемагутнага, Айца і Сына, і Духа Святога няхай сыдзе на мяне і на святара, які будзе намашчаць мяне святым алеем, а таксама на ў с іх, хто будзе прысутнічаць пры гэтым. Амэн .Абрады сакрамэнту намашчэння Пасля ўступнай малітвы і споведзі хворага святар удзяляе яму сакрамэнт намашчэння словамі:Праз гэтае святое намашчэнне няхай Пан Богу сваёй бясконцай міласэрнасці дапаможа табе ласкай Духа Святога. Усе: Амэн. Пан Бог, які адпускае табе грахі, няхай выбавіць цябе і ласкава ўмацуе. Усе: Амэн. Хворы прымае Святую Камунію. Калі стан хворага цяжкі, святар удзяляе поўны адпуст і ўдзяляе Святую Камунію як Віятык. Малітвы пры канаючых Калі набліжаецца хвіліна адыходу з гэтага свету, сям'я і суседзі збіраюцца вакол хворага, запальваюць грамнічную свечку і падаюць яе паміраючаму. Калі ён не можа трымаць свечкі, тады яе трымае хтосьці з прысутных. Грамнічная свечка нагадвае пра хрост, у якім мы атрымалі святло Хрыста і абяцалі паводзіць сябе як дзеці святла, якія, трываючы ў веры, маглі б выйсці насустрач надыходзячаму Пану разам з усімі святымі ў небе. Кароткія цытаты са Святога Пісання і малітоўныя заклікіХто адлучыць нас ад любові Хры-стовай?(пар. Рым 8,35) I ў жыцці, і ў смерці, належым да Пана. (пар. Рым 14,8) Мы маем ад Бога... дом нерукатворны, вечны. (пар. 2 Кар 5, 1) Заўсёды будзем з Панам. (nap. l Тэс 4,17) Мы перайшлі ад смерці да жыцця, бо любім братоў. (пар. 1 Ян 3,14) Да Цябе, Пане, узнімаю я душу маю. (пар. Пс25,1) Пан - святло і збаўленне маё. (пар. Пс27,1) Веру, што ўгледжу дабрыню Пана ў краіне жывых. (пар. Пс 27,13) Душа мая прагне Бога Жывога. (пар. Пс 42,3) Нават праходзячы далінаю ценю смяротнага, не буду баяцца напасці, бо Ты са мною. (пар. Пс 23,4) Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, наследуйце Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. (пар. Мц 25, 34) Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі. (пар. Лк 23,43) У доме Айца Майго многа святліцаў; іду падрыхтаваць вам месца і вазьму вас да Сябе. (пар. Ян14,2-3) Ойча, хачу, каб тыя, якіх Ты мне даў, былі са Мною там, дзе Я. (пар. Ян 17,24) Кожны, хто бачыць Сына і верыць ў Яго, мае жыццё вечнае. (пар. Ян 6,40) У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой. (пар. Пс31,6а) Пане Езу, прымі дух мой. (пар. Дз 7,59) Святая Марыя, маліся за мяне. Святы Юзэфе, маліся за мяне .Езус, Марыя, святы Юзэфе, будзьце са мною пры кананні. Божа, будзь міласэрным да мяне грэшнага (грэшнай). Езу Хрыстэ, не будзь мне суддзёю, але Збаўцам. Езу, спадзяюся на Цябе. Вітай, Крыжу, адзіная надзея мая. Божа мой, люблю Цябе .Езу, Божа мой, люблю Цябе па-над усё. Езу, для Цябе жыву; Езу, для Цябе паміраю; Езу, я твой (твая) пры жыцці і пасля смерці. Божа, дапамажы мне; Пане, паспяшайся мне на паратунак. Святая Марыя, захавай мяне ад пякельных мукаў. Святы Арханёле Міхале, барані нас у змаганні, каб мы не загінулі на страшным судзе. Прыйдзі, Пане Езу. У якасці літаніі за хворага можна прачытаць Літанію да ўсіх святых з просьбамі «маліся за яго (яе)». Малітвы Душа хрысціянская, сыдзі з гэтага свету ў імя Бога, Айца ўсемагутнага, які цябе стварыў; у імя Езуса Хрыста, Сына Бога Жывога, які за цябе цярпеў; у імя Духа Святога, які на цябе сышоў. Каб сёння спачыла ў спакоі і пасялілася на святым Сіёне з Найсвяцейшай Багародзіцай Паннай Марыяй, са святым Юзафам і з усімі Анёламі і святымі Божымі. Усе: Амэн. Дарагі брат (дарагая сястра), даручаю цябе ўсемагутнаму Богу і аддаю твайму Стварыцелю, каб ты вярнуўся (вярнулася) да Таго, Хто цябе стварыў з пылу зямлі. Калі адыдзеш з гэтага жыцця, няхай выйдзе насустрач табе Найсвя-цейшая Панна Марыя, Анёлы і ўсе святыя. Няхай збавіць цябе Езус Хрыстус, які пакутаваў за цябе на крыжы. Усе: Амэн. Няхай выбавіць цябе ад смерці вечнай Езус Хрыстус, які за цябе аддаў сваё жыццё. Няхай Езус Хрыстус, Сын Бога Жывога, правядзе цябе ў рай і няхай прыме цябе ў сваю апеку гэты праўдзівы Пастыр. Няхай даруе Ён табе ўсе грахі і адвядзе табе месца сярод сваіх выбраных, каб ты мог (магла) аглядаць аблічча свайго Адкупіцеля і радавацца агляданнем Бога праз усе вякі вечныя. Усе: Амэн. каб ласкава прыняў яго (яе) да радасці ў сваім Валадарстве, бо дзеля яго (яе) Ты міласэрна сышоў на зямлю. Хоць грашыў (грашы-ла), не выракся (выраклася) Бога Айца, ні Сына, ні Духа Святога, але верыў (верыла) і верна ўшаноўваў (ушаноўвала) Бога, які ўсё стварыў. Малітвы перад абліччам смерці Пане, у гадзіну смерці пакліч мяне і загадай мне прыйсці да Цябе, каб з Тваімі святымі славіў Цябе. Ойча, у Твае рукі аддаю дух мой. Пане Езу, пакліч мяне да сябе. Хрыстэ, успомні пра мяне ў Валадарстве Тваім. Усемагутны Божа, неспасцігальная таямніца Твая і нязведаныя шляхі Твае. * * * Ты мяне стварыў і зноў клічаш да сябе. Усё, чым я ёсць, і ўсё, што я маю, у рукі Твае аддаю. Дай мне любоў і сілы для прабачэння бліжнім. Вазьмі маё зямное жыццё, а дай жыццё вечнае і ўдзел у хвале змёртвыхпаўстання. * * * Пане Езу Хрыстэ, хоць нас засмучае непазбежнасць смерці, мы знаходзім суцяшэнне ў абяцанні будучай несмяротнасці. Бо жыццё Тваіх верных, Пане, змяняецца, але не заканчваецца, і калі знікне дом іх зямнога жыхарства, яны знойдуць падрыхтаванае для іх у небе месца вечнага прабывання. Збавіцель мой, веру Табе, бо ў доме Айца Твайго ёсць памяшканняў многа. * * * О Пані мая, о Маці мая! Памятай, што я Твой (Твая), беражы мяне і абараняй мяне, як рэч і ўласнасць Тваю. МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХМалітва пасля сканання С: Прыбудзьце, Святыя Божыя, паспяшайцеся на спатканне, Анёлы Пана. Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага. С.: Няхай цябе прыме Езус Хрыстус, які цябе паклікаў, а Анёлы няхай увядуць у Яго Валадарства. Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага. С.: Вечны адпачынак дай яму (ёй), Пане, а святло вечнае няхай яму (ёй) свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным. Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага. Молімся: Табе, Божа, аддаём нашага брата (нашу сястру) N. (імя), просім Цябе, літасцівы Ойча, адпусці яму (ёй) грахі, якія ён учыніў (яна ўчыніла) зза людской слабасці, каб той (тая), які памёр (якая памерла) для свету, жыў (жыла) для Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага. Усе: Амэн. Вітай, Каралева Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея наша, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні на нас, Заступніца наша, Твае міласэрныя вочы. I Езуса, благаславёны плод улоння Твайго, з'яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя. Божа, які заўсёды літуешся і прабачаеш, пакорна просім Цябе, не аддавай у моц непрыяцеля і не забывай ніколі душы слугі Твайго (Тваёй) N. (імя), якога (якую) Ты сёння паклікаў з гэтага свету, але загадай святым Анёлам завесці яго (яе) душу ў нябесную Айчыну, а паколькі верыла і давярала яна Табе, няхай не церпіць пакаранняў пекла, але атрымае шчасце вечнае. Змілуйся, Пане, над душою Твайго (Тваёй) слугі N. (імя), за якога (якую) мы молімся, з пакораю молячы аб Тваёй міласэрнасці, каб яна, ачышчаная, дасягнула вечнага адпачынку. Прымі, Пане, нашыя малітвы за душу Твайго (Тваёй) слугі N. (імя); калі засталіся на ёй грахі, учыненыя на зямлі, няхай іх ласкава знішчыць міласэрнасць Твая. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. За памерлага ў гадавіну смерці Божа, міласэрны Пане, адзначаючы гадавіну смерці твайго слугі N. (імя), просім Цябе, каб дазволіў яго (яе) душы прабываць у небе, каб даў ёй супакой і асвятліў яснасцю Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душу твайго слугі N. (імя), гадавіну смерці якога (якой) мы адзначаем, просім, каб Ты прыняў яе ў супольнасць Тваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душа твайго слугі N. (імя), гадавіну смерці якога (якой) мы адзначаем, атрымала прабачэнне і вечны супакой. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. За памерлых Божа, міласэрны Пане, дай душам слугаў Тваіх месца ў небе, благаслаўлёны супакой і асвятлі яснасцю Твайго святла. Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы за душы слугаў Тваіх, за якіх мы молімся, просячы, каб Ты прыняў іх у супольнасць сваіх святых. Учыні, просім Цябе, Пане, каб душы слугаў Тваіх, ачышчаныя ад сваіх правінаў, атрымалі прабачэнне і вечны супакой. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Малітва за памерлых бацькоў Літанія за памерлых(для прыватнага чытання) Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі. Святая Марыя, – малiся за яго (яе, іх). Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане. Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам стаць удзельнікамі Яго перамогі над смерцю, кааб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Хрыста, Пана нашага. Усе: Амэн. Малітва аб захаванні ад раптоўнай смерці Пане Езу Хрыстэ, Ты не жадаеш смерці грэшніка, але хочаш, каб ён навярнуўся і жыў. Кожная просьба, звернутая да Тваёй велічы, носіць у сабе надзею на міласэрнасць. Бо Ты найсвяцейшымі вуснамі Тваімі сказаў: «Калі што - небудзь будзеце прасіць у імя Маё, - атрымаеце». Прашу Цябе праз Найсвяцейшае імя Езуса, праз раны Твае, каб у гадзіну с мерці маёй Ты меў ласку захаваць мне свядомасць, мову, шчыры жаль за грахі, сапраўдную веру, моцную надзею і дасканалую любоў да Цябе. Каб у апошнюю хвіліну майго жыцця з чыстым сэрцам я мог вымавіць: «У рукі Твае, Пане, аддаю дух мой! Адкупіў Ты мяне, Божа, будзь жа благаславёны навекі». Амэн. |